Skip to content

Latest commit

 

History

History
194 lines (128 loc) · 25.8 KB

fest_format.md

File metadata and controls

194 lines (128 loc) · 25.8 KB

Пачатак

Самае складанае у любой справе - гэта пачаць. Кінафестываль - гэта вялікая справа, у якой шмат трэба зрабіць і шмат дробязей, пра якія варта памятаць. Невялікі фэст ці ужо састаяўшыя - можна зрабіць і аднаму чалавеку. Але звычайна кінафестываль - гэта не адзін чалавек, а каманда. Супольнасць людзей, якія гатовыя працаваць на фэст, якія натхняюцца гэтай дзейнасцю.

З-за таго, што кінафестываль робіцца вялікай колькасцю людзей, варта думаць як арганізаваць людзей, варта прадумаць план, памятаць пра людзей.

Мы, супольнасць кінаклуб.орг, арганізуем сябе і працу у межах фэста па прынцыпу раўнапраўнага супрацоўніцтва (p2p - peer2peer, тварам да твару). Таму ў гэтай кнізе будзем распавядаць пра арганізацыю фэста па гэтым прынцыпу.

Абмяркаванне ідэі і фармату фэсту

Гэта адна з самых важных рэчаў, якую варта зрабіць вельмі адказна і свядома.

Фармат фэсту спалучаны з ідэяй фэсту. Кінафестываль, як вялікая падзея, можа мець дастаткова пафасную ідэю у сваёй аснове. Напрыклад, фестываль “Кінагрань”, які праводзіўся як фестываль студэнцкіх відэаролікаў, стаўся як падтрымка для маладых творцаў з відэастудыі студгарадку Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту. Маладыя аўтары атрымалі пляцоўку, дзе змаглі размаўляць пра свае працы з прафесіяналамі, мелі магчымасць бачыць працы іншых людзей. Разам з тым, фэст “Кінагрань” кінагрань дазволіў аматарам паказаць свае творы шырокай публіцы.

Фестываль Перпетуум Мобіле распачынаўся таксама як падтрымкі творцам з Мінскага Кінакааператыву - каб зрабіць свабодную, аматарскую творчасць, дасяжнай шырокаму колу людзей. Ужо у працэсе працы над фэстам штогод былі выпрацаваны падыходы як для аматарскага, так і прафесійнага кіно.

Напрыклад, у ідэю можна пакласці спалучэнне экалогіі і кіно, каб праз аудыавізуальныя творы прыцягнуць увагу людзей да экалагічных праблемаў і абмяркаваць найбольш вострыя пытанні падчас дыскусій.

Абмяркаванне ідэі і фармату фэсту мы на СПМ звычайнай робім на агульным сабранні. На такую сустрэчу, гэта самы ранні этап фестывалю, звычайна сабіраюцца самыя матываваныя людзі, якія пасля і састаўляюць аснову, ядро аргкамітэта.

На сустрэчы трэба вызначыцца:

  • хто з’яўляецца часткай аргкамітэту
  • вызначыць, у каго колькі часу \ рэсурсаў ёсьць на фестываль на працягу года
  • саставіць \ абмяркаваць план фэсту (не дэталёвы)
  • высветліць, у каго якія планы і чаканні ад фэсту
  • даведацца, што з’яўляецца галоўным і важным для аргкамітэту

Гэтай сустрэчай вызначаецца склад аргкамітэту - людзей, якія бяруць на сябе адказнасць за фестываль, будуць вырашаць самыя важныя праблемы і закрываць тое, на што не будзе хапаць валантораў (ці грошай пры наяўнасці падтрымкі)

Прыклад з СПМ 2013 - другога фэсту Пасля першага фэсту усе вельмі стаміліся і было цяжка зразумець хто будзе працягваць. Здавалася, што мяняцца будзе уся каманда. Дый першы фэст быў выклікам, а другі ужо атрымліваецца такой ідэі не меў.

Усе зацікаўленыя сабраліся і выпісалі, чым яны могуць і з якой мэтай займацца на фестывалі атрымаўся такі дакумент https://docs.google.com/document/d/1qccdu3X-5nyYyIMhv2AaSpTgduMpinY8Jza3g0CaKow/edit#heading=h.53ven3509q0k

<style> .intrinsic-container { height: 600px; } .intrinsic-container iframe { width: 100%; height:100%; } </style>

Дзякуючы дакументу, сталі зразумелымі прыярытэты, якія ёсьць у кожнага удзельніка. Гэта пасля дапамагло у будучыні, калі падрыхтоўка да фэста ішла поўным ходам і трэ было пераасэнсаваць, што мы паспяваем, а што не.

Таксама першая сустрэча задае тэму і формат іншым дакументам і справам фэсту: стварэнне рэгламенту, адбор фільмаў і складанне праграм (якія фільмы уключаць ,якія не), з якімі партнерамі супрацоўнічаем, якую ролю граюць грошы (што робім для сябе, што для спонсараў, што для супольнасці).

Вынікам сустрэчы і стадыі высвятлення фармату фэсту павінен быць документ, у якім фармальна будуць апісаны

  • пра што фестываль,
  • якія “фішкі” (асаблівасці, адрозненні ад іншых фэстаў, якія праводзяцца побач) з’яляюцца галоўнымі
  • вызначаецца аргкамітэт - людзі, якія будуць цягнуць фестываль, браць на сябе адказнасць

Гадавы план фэсту

Калі вызначана галоўная ідэя, варта саставіць план фэсту на год. Ён трэба для размяркавання нагрузкі ды пошуку валантораў, на розныя этапы фэсту.

Таксама план патрэбны, каб вызначаць дэдлайны і рабіць справы па прыярытэтам каб яны не блакавалі адзін аднога.

План высокаузроўнева ствараецца з наступных блокаў:

  1. падрыхтоўка ідэі фэсту
  2. сбор фільмаў
  3. складанне праграм
  4. запрашэнне гасцей і журы фэсту
  5. правядзенне фестывалю
  6. падвядзенне вынікаў

Разгледзем кожны блок больш падрабязна.

Падрыхтоўка ідэі фэстывалю

Тут асноўныя рэчы

  • фіксаванне уласных мэтаў, ідэй, мэтаў, задач,
  • фармалізацыя іх у выглядзе дакументаў (каб да працы фэсту маглі падлучацца іншыя людзі - як у асабістых сустрэчах, так і падаленна праз рассылку)
  • наяўнасць плана на год (дастаткова дэталёвага)
  • першае фарміраванне каманды - правядзенне прэзентацый фестывалю сябрам ды НДА, афармленне на краудсорсінгавых і краудфаудзінгавых пляцоўках, у кінаклубах. Галоўнае - знайсці аднадумцаў (ці грошы, але аднадумцы лепш)
  • стварэнне рассылкі фестывалю, дзе каманда і валанторы могуць спілкавацца, дзяліцца ідэямі.
  • супольнае напісанне чарнавой версіі рэгламенту
  • стварэнне сайту - для міжнароднага фестывалю гэта самае галоўнае. Выкарыстоўваць можна любыя платформы (wordpress, drupal, django), галоўнае - зарэгістраваць імя. Але пра гэта трошкі пазней.
  • супольнае напісанне прэс - рэліз фестываля - прызыву да прыёма фільмаў

Адзначу, што падрыхтоўка фэсту - адна з самых натхляльных спраў, яна дазваляе людзям лешп зразумець адзін аднога, убачыць матывацыю іншых, прыйсці у дыялог. На гэта стадыі зразумела, ці падыходзяць людзі адзін адному і ці гатовыя ісці на кампраміс. Але калі разам структураваць свае ідэі - то кожны з аргкамітэту і каманды будзе успрымаць фестываль як свой, і адносіцца да яго, як да сваёй справы.

Сбор фільмаў

Пасля таго, як ідэя фестываля прапрацавана, варта перайсці да сбору фільмаў.

Фільмы прымаюцца на аснове рэгламенту. У залежнасці ад магчымасцяў прыём фільмаў можна весці як праз сайт, так і праз кінаплатформы платформы.

Усе дэталі, якія касаюцца фільмаў і правоў на іх, павінны быць разгледжанны у рэгламенце.

Прыем фільма - гэта

  • атрыманне заяўкі на фестываль, у якой будуць апісаны дадзеныя здымачнай каманды ды правы, якія ахвяруюцца аўтарамі на карысць арг камітэта фестываля пад час яго правядзення
  • атрыманне копіі фільма, для адбіранне ў праграмы

Фізічна працэс разбіваецца на наступныя стадыі:

  • фіналізацыя рэгламенту з улікам юрыдычных асаблівасцяў
  • дапрацоўка прэс рэліза да рассылкі ў прафесійныя супольнасці (кінашколы, іншыя фестывалі падобнай тэматыкі, маладзёвыя і творчыя СМІ
  • рассылка прэс рэлізу
  • піяр фэсту ў соцыяльных сетках ды асабістых стасунках
  • рэгістрацыя на фестывальных платформах
  • спампоўка электроных копій фільмаў

Звычайна на гэтым этапе да маладога фестываля (які праводзіцца першы год) прыходзіць да 120 - 250 караткаметражных фільмаў. З сучаснымі платформамі, якія аўтаматызуюць падачу стужак ды іх апрацоўку, гэтая лічба можа дасягаць 1000 стужак.

На першы фестываль СПМ прыслалі каля 170 стужак (з улікам партнерскіх). Апрацоўка анкет была ручная, як і усяго іншага - таму максімум які мы пацягнулі пры напаўручной апрацоўцы на другім фэсце - 250 фільмаў.

Складанне праграм

Калі першыя фільмы прыйшлі, можна брацца за адгляд фільмаў.

Мэта адгляду фільмаў - вызначыць лепшыя, з якіх можна фарміраваць праграмы. Фільмаў вельмі шмат, таму глядзець трэба шмат.

Звычайна на фестывалі ёсьць пару чалавек адглядчыкаў, якія адбіраюць тыя фільмы якія прыслалі па пошце \ праз інтэрнэт. Ёсьць праграмер - чалавек, які фарміруе праграму. Ёсць шмат сродкаў знайсці добрыя фільмы - добра папіярыць фэст, каб на яго прыслалі фільмы, калі фест не новы - назначыць прызы за першыя месцы, запрасіць добрае і знакамітае журы. Самы эфектыўны - ездзіць на іншыя фэсты, глядзець там кіно, шукаць добрых рэжысераў, наладжваць сетку сярод прадусараў і іншых кінапрафесіяналаў. Гэта дазваляе ведаць хто чым займаецца і над якім фільмам працуе.

Адбор фільмаў - выбар лепшых можа быць пакінуты некалькім людзям (звычайна гэта валанторы - студэнты, якія робяць чарнавую працу).

Аргкамітэту СПМ не вельмі падабалася, што на іншых фэстах не глядзяць фільмы, якія прыслалі, не даюць зваротнай сувязі. Таму мы праводзілі эксперымент па перадпраглядам. Перадпрагляды - гэта публічная падзея, дзе кожны жыхар гораду можа прыйсці і паглядзець шмат шмат кіно, паставіць свае уласные адзнакі і вызначыць такім чынам, ці трапіць той ці іншы фільм у конкурсную праграму. Пасля аргкамітэт фільму вызначаў сярэдні бал. Мы таксама эксперыментавалі як параўноўваць адзнакі аргкамітэту і звычайных людзей, бо людзям больш падабаюцца глядацкія фільмы, больш сярэднія, а вось аргкамітэт, пасля адгляду шмат стужак мое вострае вока і выбірае правакатыўныя, эксперыментальныя, эксцентрычныя стужкі. Таму у нас з’явіліся дадатковыя адзнакі для фільмаў - сярэдняе гледачоў, сярэдняе арг камітэту, дысперсія аргкамітэту і дысперсія сярод гледачаў. Дысперсія гэта сярэдняе квадратычнае звачэнне - яно чым больш, чым большая розніца паміж адзнакамі. Так мы бачылі, якія фільмы найбольш супярэчныя - як правіла, такія стужкі добра падыходзяць да дыскусіі.

Пасля таго як самыя цікавыя стужкі выбраны - можна вызначыць нейкія галоўныя тэмы, якія аб’ядноўваюць большасць праграм \ ці фільмаў у межах адной праграмы.

Звычайна, вызначаюцца конкурсныя праграмы. На першых фэстах мы рабілі мікс з жанраў - анімацыя, дакументальныя працы, гульвыя, эксперыментальныя былі у адной вялікай конкурсная праграме. Гэта дазваляла нам прыцягнуць увагу да непапулярных жанраў (дакументальнае кіно), але разам з тым ускладняла працу журы. Таму зараз мы перашлі на жанравыя конкурсныя праграмы.

Конкурсная праграма мае быць каля 70 - 90 хвілін. Вялікія праграмы караткаметражных стужак (каля 120 хвілін) звычайна вельмі цяжка глядзець, гледачы стамляюцца. Тым больше такія праграмы цяжка апрацоўваць (бо шмат працы на кожны фільм). Мы экспераментавалі на СПМ і з вялікімі праграмамі, і з невялікімі. Найбольш гледачу заходзяць невялікія. Пры гэтым, калі ёсьць працяглыя фільмы - каля 20 - 30 хвілін, то можно і трохі пабольш рабіць.

Калі вызначаны склад 80 - 90 % фільмаў, рассылаюцца пісьмы рэжысёрам (тым, хто падаваў заяўку на фэст), у якіх трэба пытаць пра копіі лепшай якасці ды глядзець ці прыслаў аўтар субтрытры.

Кадаванне праграм і пераклад субтытраў, варта пачаць як мага раней, бо гэта адна з самых часааб’ёмных працаў.

Запрашэнне гасцей і журы фэсту

Пасля таго, як сфармірованы праграмы - можна запрашаць людзей на фэст. У гэтай стадыі лепш разумець, дзе будуць жыць госці, ці ёсьць у фэста бюджэт на пражыванне. Таксама трэба разгледзець розныя магчымасці, як прывесці людзей на фэст - знайсці фінансаванне. Звычайна магчымасці шукаюцца сярод спонсараў і розных фэстаў, якія даюць трэвел гранты (грошы на падарожжа). У нас быў выпадак, калі мясцовая газета дала грошы рэжысёрцы на рэпартаж, які варта было напісаць пасля фэсту (гэта быў білютэнь мясцовых фільмаробаў).

Такім чынам у план трэба уключыць вырашэнне наступных пытанняў:

  • грошы на падарожжа да месца фэсту
  • грошы на пражыванне
  • якім чынам можна дабрацца да гораду (якія ёсьць аэрапорты, вакзалы, як звычайна найбольш танна даехаць да гораду самалётам - цягніком)
  • інфармацыя, дзе можна жыць у горадзе (кошты хостэлаў з улікам зніжак фэсту, упіскі, коучсёрфінг, гатэлі)
  • інфармацыя, колькі каштуе пражыванне у краіне - кошты ежы, кавы, напояў, кошт тыповага паходу у клуб ці музей
  • мець аснову каманды па працы з гасцямі фэсту

Правядзенне фэстывалю

Калі госці запрошаны і ёсьць праграмы варта канчаткова вырашыць наступныя аспекты фэсту

  • месцы паказаў фестывалю
  • валанторы для месцаў
  • арганізацыя вечарын фэсту
  • месцы для вячэрніх паходаў у бар каманды, удзельнікаў і гасцей фэсту
  • наяўнасць каардынатара па валанторам (ці каманды)
  • дзейнасць фатографаў
  • калі журы судзіць вочна - то бок прысутнічае - то забяспечыць месца для іх камунікацыі пасля
  • сувязь з журы, каб атрымаць вынікі судзейства

Падвядзенне вынікаў

Вынікі звычайна падводзяцца у апошні дзень фэсту. Ладзіцца урачыстае мерапрыемства, дзе уручаюцца дыпломы пераможцам, падзякі асобным удзельнікам. На закрыццё стараюцца запрашаць журы, удзелькаў (асабліва магчымых пераможцаў), паважаных людзей мясцовых супольнасцей.

Закрыццё - гэта адна з галоўных кропах фестывалю, магчымасць паразмаўляць, абмяняцца думкамі і меркаваннямі наконт фэсту і кіно увогуле.

Пра што варта не забыць на гэтым этапе

  • вызначыць пераможцаў у кожнай праграме
  • надрукаваць \ зрабіць дыпломы пераможцам
  • выслаць прэс-рэліз з пераможцамі
  • сабраць фідбэк ад гледачоў і ўдзельнікаў фэсту
  • правесці заключнае сабранне фестывалю, каб каманда магла сказаць адзін адному добрыя словы, падзяліцца планамі на будучае

Фарміраванне працоўных груп

Як можна бачыць у папярэдняй главе - справаў на фэсце вельмі шмат. Як шмат і розных спецыялізацыяй, якімі трэба валодаць, каб зрабіць фэстываль. Таму важна арганізацыйна вызначыць працоўныя групы.

Працоўная группа - гэта самастойная група 2-9 чалавек, якія робяць нейкую вялікую, вызначаную працу. Як правіла, яны ведаюць што і як рабіць, ведаюць пра часовыя абмяжаванні. Ад працоўная групы на агульныя сабраніі можа хадзіць 1 чалавек. Гэта можа быць кожны раз як адзін і той жа чалавек, так і кожны раз розны.

На Сінема Перпетуум Мобіле спачатку не было вызначыных працоўных груп - бо была маленькая каманда і было пару чалавек аргкамітэту. На наступных фэстах, каманда фэсту была ужо больш вялікай і былі зразумелыя, вялікія па часе працы:

  • праца са смі (напісанне прэсрэлізаў, інтэрвью),
  • адгляд фільмаў (каардынатар сочыць, ці паспяваем адглядаць, ці няма праблемаў з запампоўкай, ці даходзяць фільмы, на якія ужо прыслалі заяўкі)
  • праца па кожнай з конкурсных праграм асобна (вызначэнне фільмаў, якія трапяць у конкурсную праграму і якія не)
  • пераклады субтытраў і матэрыялаў фэсту (апісанне фільмаў і праграм, інфармацыі пра журы на 3 мовы)
  • кадаванне праграм (камунікацыя з кінатэатрам, выпраўленне памылак, запампоўка версій у добрай якасці)
  • праца з гасцямі
  • каардынацыя валанцёраў (актуальныя спісы валантораў, сувязь з імі, размяркаванне па месцах паказаў, дапамога з кур’ерамі і гд)

Працоўная група сама вызначае сваю структуру, праводзіць сабранне, піша дакументы. Гэта больш камфортная праца, чым у вялікай групе, бо калі колькасць людзей у групе каля 5 чалавек - вельмі лёгка падтрымліваць эмацыйны кантакт, амаль не узнікае канфліктаў (ТРЭБА СПАСЫЛКА НА СОЦ ДАСЛЕДВАННЕ)